«Усё расклалі па палічках і зараз мы ведаем, як лепш уцягнуць людзей у працу над ідэямі»,– расказвае адна з выпускніц папярэдняга набору экспрэс-курса па актывізацыі двароў.

Ініцыятыва КОТэГС Каардынацыйнай рады працягвае навучаць лідараў мясцовых супольнасцяў. 23-24 студзеня пройдзе чацвёрты курс трэнінгаў.

Удзельнікі і ўдзельніцы будуць практыкавацца ў арганізацыі супольнасцяў, вядзенні перамоў, падтрымцы матывацыі людзей, а таксама разбяруць прававыя пытанні працы КОТэГСаў.

Заняткі пройдуць у анлайн і афлайн фармаце. Вочныя сустрэчы запланаваны на 23 і 24 студзеня. Каб узяць удзел у курсе – запоўніце анкету да 20 студзеня.

Атрымаць падтрымку ў стварэнні Калегіяльнага органа тэрытарыяльнага кіравання можна ў любы час на сайце kotos.org.

Сачыце за навінамі дваровых супольнасцяў у Тэлеграм-канале «КОТэГС: мясцовае самакіраванне» (@rksby2020).

Фота: @razam_bel

Яшчэ навіны

Падзяліцца