У сацсетках настаўнікі расказваюць, што іх змушаюць падпісаць зварот супраць санкцый ЕС у Міжнародную арганізацыю працы (МАП). Такія паведамленні робяцца і ад супрацоўнікаў іншых галін. Ліст ініцыявала дзярж. арганізацыя «Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі». 

 – Учора я адмовілася падпісваць ліст, а сёння мяне выклікалі да дырэктара і аказвалі псіхалагічны ціск, – піша ў Фэйсбуку настаўніца з Мінска. 

Беларусам, якія не згодныя з падманным спосабам сабраць подпісы і спробай дэзынфармаваць МАП пра сітуацыю ў Беларусі, прапануюць асабіста звярнуцца ў МАП ([email protected]) і паведаміць пра ціск і пагрозы звальнення ў выпадку адмовы. 

Праект «Сумленныя людзі» збірае інфармацыю ад супрацоўнікаў дзярж. арганізацый пра прымус падпісваць ліст у чат-боце @zavod_by_bot.

Каардынацыйная рада звяртаецца да беларусаў, каму прапануюць стаць саўдзельнікамі фальсіфікацыі, і заклікае не ісці на ўгоду з сумленнем.

Яшчэ навіны

Падзяліцца