З кастрычніка 2020-га года ў Беларусі працуе Фонд культурнай салідарнасці.  #BY_CULTURE падтрымвае праекты культурных дзеячаў, якія трапілі пад ціск з-за адкрытага выказвання грамадзянскай пазіцыі.

Прапануем падтрымаць артыстаў, якія пасля рэпрэсій працягваюць ствараць культурныя праекты для Беларусі:

– «Казкі з Маляванычам» – штотыднёвыя вечаровыя эфіры з народна любым Маляванычем.

– Хор «Унія». Салістаў хору незаконна затрымвалі і давалі ім суткі і штрафы. Вялікая частка калектыву звольненая і пазбытая магчымасці выступаць на любых імпрэзах. 

– Музыкант Алесь Дзянісаў, заснавальнік групы «КАЛЬЯН», «Dzieciuki» і «Людзі на балоце». 11-га жніўня артыста жорстка затрымалі. Нягледзячы на рызыку забароны творчай дзейнасці і праблемы са здароўем, Алесь плануе запісваць новыя альбомы і браць удзел у тэатральнай чыннасці.

Спасылкі на падтрымку праектаў шукайце ў акаўнце @by_culture.

Падрабязней пра праекты Фонду культурнай салідарнасці чытайце на сайце Фонду.

Яшчэ навіны

Падзяліцца