Сябра прэзідыума КР Максім Знак – не толькі выбітны юрыст і лектар, але і дужы спартсмен. 

Да зняволення ў турму Максім некалькі разоў у год пераадольваў дыстанцыю «жалезнага чалавека» — гэта 226 кіламетраў: 180 кіламетраў на ровары, амаль 4 кіламетры ўплаў і марафонская дыстанцыя ў 42 кіламетры 195 метраў. 

У сваіх лістах Максім піша пра тое, што яму бракуе любага трыятлона. Ён нават прыдумаў правілы «турэмнага трыятлона», куды ўключыў тыя дысцыпліны, якія можна выконваць у камеры. Максім любіць спорт і цешыцца, калі людзі вакол падтрымліваюць яго спартыўныя ініцыятывы. 

Суд над Максімам Знакам і Марыяй Калеснікавай пачнецца 4 жніўня. Вы не зможаце падтрымаць іх на пасяджэннях, бо ўлады вырашылі зрабіць «суд» закрытым. Аднак вы можаце падтрымаць Максіма сваёй фізічнай і інфармацыйнай актыўнасцю. Займайцеся любымі практыкаваннямі і дзяліцеся ў сацыяльных сетках з хэштэгам #ГанюЗаЗнака і адзначайце @rada.vision — будзем дзяліцца. Вы можаце бегаць, ездзіць на ровары, адціскацца, прысядаць, стаяць у планцы ці проста гуляць! Максіму будзе вельмі прыемна пазнаць ад сваіх адвакатаў ці з ліста, што беларусы падтрымліваюць яго.

Для таго, каб вашы трэнераванні былі яшчэ больш «Знакавымі» — надрукуйце майку ці худзі з фота Максіма.  Спампаваць файл для друку можна на сайце politzek.me.

Ганіце за Знака, расказвайце пра Знака, дзяліцеся навінамі са Знакам. Наша сіла — у салідарнасці.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu