25 студзеня ў 12.00 пройдзе пасяджэнне суда па скарзе абароны сябра КР, адваката Максіма Знака на яго падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай.

З 9 Верасня ён знаходзіцца ў СІЗА. За ўвесь мінулы з таго моманту перыяд не пададзена ніякіх фактаў, якія б з пункту гледжання закона маглі вытлумачыць патрэбу яго зняволення. Не прыведзена такіх фактаў і зараз пры падаўжэнні меры спынення. 

 – Ужыванне такой меры разыходзіцца з патрабаваннямі Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Беларусі і супярэчыць міжнародным прававым актам, што забараняюць адвольнае зняволенне пад варту, – падкрасляе адвакат Максіма Знака Дзмітрый Лаеўскі. 

Максіму патрэбна падтрымка прафесійнай супольнасці і ўсіх неабыякавых людзей. 

Падтрымаць Максіма на судзе можна 25 студзеня ў 12.00 па адрасе: суд Партызанскага раёна г. Мінска, каб. 4170.

Вы таксама можаце напісаць Максіму ліст у СІЗА ці зрабіць публікацыю пра Максіма Знаку ў сетках у знак нязгоды з яго нязаконным утрыманнем пад вартай. 

#яМыМаксімЗнак

Яшчэ навіны

Падзяліцца