Ініцыятыва Каардынацыйнай рады «За справу!» збірае інфармацыю пра выпадкі ціску на бізнес у розных рэгіёнах Беларусі, каб стварыць базу парушэнняў для далейшага расследавання спраў. Вялікая частка бізнесаў, якія звярнуліся з інфармацыяй, (45%) — з Мінска і Мінскай вобласці, далей — Гродненская і Брэсцкая вобласці.

Тыповыя гісторыі пачынаюцца з пазапланавых праверак ад усіх магчымых наглядных органаў, якія сканчаюцца наказамі на зачыненне бізнесу і максімальнымі штрафамі. У сярэднім штрафныя санкцыі складаюць 200-300 базавых велічынь. Для невялікага бізнесу ў рэгіёне — гэта фактычна азначае зачыненне, таму што ўласнікі не могуць выплаціць штрафы, якім няма канца і краю.  

Чытайце гісторыі прадпрымальнікаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій, а таксама юрыдычныя рады ад стваральнікаў «За справу!» у акаўнтах праекта: FB (@zadelo2020) і Telegram(@zadelo2020).

Яшчэ навіны

Падзяліцца