Па неафіцыйных дадзеных, 27 лютага адбудзецца «рэферэндум» па папраўках у Канстытуцыю – кампанія па легітымацыі сённяшняй улады. Гэта адбываецца ва ўмовах, калі дзяржава адмаўляе грамадзянам у базавых правах і праводзіць маштабныя рэпрэсіі, каб прымусіць нас маўчаць і навязаць беззаконне у якасці грамадскай нормы.

ПЕРАКРЭСЛІ «РЭФЕРЭНДУМ» – ПЕРАКРЭСЛІ БЕЗЗАКОННЕ

Мы заявім пра сваю нязгоду, трымаючыся адной стратэгіі дэмакратычных сіл: прыйдзем на пляцоўкі і зробім бюлетэні несапраўднымі, паставіўшы крыжыкі насупраць усіх варыянтаў. Мы перакрэслім беззаконне.

Мы не лічым існай сістэмы вартай грамадзянаў Беларусі і гатовы ўзяць адказнасць за нашу краіну на сябе. 

Каб нашы дзеянні на пляцоўках мелі не толькі сімвалічны характар, нам патрэбна іх пацвердзіць:

  • падлучайцеся да абноўленай платформы «Голас», гэта па-ранейшаму ананімна і бяспечна;
  • праходзьце апытанне па-за залежнасцю ад вашай пазіцыі па паводзінах на «рэферэндуме».

Сайт Адной стратэгіі дэмсіл

Платформа «Голас» у Telegram

Платформа «Голас» у Viber

Калі апытанне па «рэферэндуме» у боце не запускаецца, увядзіце каманду /рэферэндум.

Яшчэ навіны

Падзяліцца