Учора прадстаўнікі сілавых структур незаконна перапынілі афіцыйную імпрэзу зарэгістраванага ў Беларусі Свабоднага прафсаюза Беларускі і затрымалі больш за 30 чалавек.

Сярод затрыманых былі двое сяброў КР – Віталь Рымашэўскі і Андрэй Ягораў.

Студэнты розных універсітэтаў Беларусі сабраліся на ўстановачную сесію новай студэнцкай прафсаюзнай арганізацыі ЛіСА (Ліга студэнцкіх аб’яднанняў).

– Праца незалежнага прафсаюза і ўдзел новых студэнтаў нярвуе ўладу, – каментуе падзею Віталь Рымашэўскі. –  Тое, што адбылося ўчора, гэта не проста бязмежжа, а яшчэ і вялікая дурасць, таму што прафсаюз дзейнічае выключна ў легальным полі. 

Да раніцы амаль усіх затрыманых, у тым ліку прадстаўнікоў КР, адпусцілі без складання пратаколаў пасля правядзення «прафілактычных гутарак».

На дадзены момант невядома месцазнаходжанне чатырох студэнтаў.

Умяшанне ўлад у дзейнасць прафсаюзаў забаронена законам і канвенцыямі Міжнароднай арганізацыі працы. Цяперашняя ўлада ў чарговы раз праігнаравала свае абавязанні перад нацыянальным і міжнародным правам.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu