На гэтым тыдні лаўрэаты Прэміі ім. Сахарава “За свабоду думкі” і прадстаўнікі Каардынацыйнай Рады наведваюць Еўрапейскі парламент, дзе ў сераду пройдзе цырымонія ўручэння прэміі.

Еўрапейскі парламент ініцыяваў стварэнне Місіі па ўсталяванні фактаў (Fact finding Mission), мэта якой будзе падрыхтаваць прапановы па дапамозе беларускаму грамадству. Учора адбылося пасяджэнне Камісій па міжнародных справах і развіцці, а таксама Падкамісіі па правах чалавека Еўрапарламента.

Вольга Кавалькова, сябра Прэзідыума КР, на сустрэчы з сябрамі Еўрапарламента звярнулася да еўрапейскіх дэпутатаў: «Вельмі важна вярнуць тэму дыялогу ў парадак вырашэння крызісу ў Беларусі. КР заўсёды выступаў за арганізацыю дыялогу. Пляцоўка АБСЕ, з удзелам Расіі ў гэтым працэсе, можа стаць першым крокам для дээскалацыі крызісу. Патрэбна распрацаваць працэдуру і прапанаваць парадак. Актыўная пазіцыя Еўрапейскага парламента вельмі важная, як і дапамога пацярпеламу бізнесу і ініцыятывам грамадзянскай супольнасці».

Яшчэ навіны

Падзяліцца