Напярэдадні канферэнцыі “Новая Беларусь” Каардынацыйная рада зацвердзіла рашэнне аб рэарганізацыі сваёй дзейнасці. Дзелімся падрабязнасцямі таго, якім чынам будзе праходзіць рэфармаванне.

Як мяняецца роля КР пасля рэструктурызацыі?

Асноўнай роляй КР стане выпрацоўка праграмных і стратэгічных дакументаў, арганізацыя дыскусій па грамадскі важных пытаннях, міжнародная супраца, а таксама падрыхтоўка і абмеркаванне канцэпцый развіцця краіны.

З каго будзе скаладацца КР?

Склад Каардынацыйнай рады будзе пашырацца, забяспечыўшы прадстаўніцтва шырокага спектру дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Канчатковы склад рэфармаванай КР будзе мець да 115 дэлегатаў: 25 існуючых чальцоў КР, 75 чальцоў дэлегаваных ад дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці, а яшчэ 15 — выбітныя дзеячы, якія прайшлі працэдуру для свабодна вылучаных кандыдатаў.

Як трапіць у адноўлены склад КР?

Беларускія палітычныя сілы, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, а таксама нефармальныя ініцыятывы могуць вылучаць сваіх прадстаўнікоў і прадстаўніц у прэтэндэнты ў чальцы адноўленай КР.

— Падрабязней пра працэдуру вылучэння ў склад адноўленай КР: па спасылцы.
— Анкета для дэлегатаў ад дэмакратычных сілаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці: па спасылцы.
— Анкета для свабодна вылучаных кандыдатаў: па спасылцы.

Яшчэ навіны

Падзяліцца