«Прыйшла інфа, што Алане маральна вельмі фігова ў турме. Ёй ствараюць уражанне, што яе ўсе кінулі і забылі. Ёй самотна і горка там. Калі ласка, пішыце ёй лісты»,  – расказвае на сваёй старонцы ў інстаграме сябар Аланы Гебрэмарыам.

16 ліпеня 11 фігурантам «Справы студэнтаў», у тым ліку сябру КР Алане Гебрэмарыам прысудзілі 2,5 гады калоніі. Разгляд апеляцыі па справе прызначаны на 5 кастрычніка. 

У нас цяпер вельмі мала інфармацыі пра стан Аланы. На сайце politzek.me у палітзняволенай 135 сяброў, аднак Алана расказвае, што лісты ёй практычна не даходзяць.

Сябры, калі вы атрымваеце лісты ад Аланы, то, калі ласка, падзяліцеся ў нашым боце зваротнай сувязі @FeedbackDvizhBot, што яна расказвае. Давайце зруйнуем гэту інфармацыйную сцяну і збяром па часцінках навіны пра нашых палітзняволеных.

І працягвайце пісаць: 220030, СІЗА №1, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Гебрэмарыам Алана Тагеде.

Яшчэ навіны

Падзяліцца