Нягледзячы на тое, што ў Беларусі «часам не да законаў», Каардынацыйная рада настойвае на выкарыстанні ўсіх прававых спосабаў абароны правоў чалавека.

Прававы кірунак як Прадстаўнік КР па юрыспрудэнцыі ўзяў на сябе юрыст Міхал Кірылюк

Галоўныя заданні на найбліжэйшы час – падаванне матэрыялаў па ўніверсальнай юрысдыкцыі ў праваахоўныя органы Польшчы і рэгулярнае ўзняцце пытання міжнароднай адказнасці цяперашніх улад за злачынствы.  

Міхал Кірылюк браў удзел у арганізацыі прававой канферэнцыі ў Нюрнбергу, запрашаў спікераў, тлумачыў пытанні СМІ. Нагадаем, удзельнікі канферэнцыі ў Нюрнбергу падпісалі дэкларацыю пра далейшыя дзеянні для прыцягнення да адказнасці тых, хто выконваў і аддаваў злачынныя загады.

Таксама Прадстаўнік КР па юрыспрудэнцыі ўзяў удзел у сустрэчы ў польскім Сейме, на якой узнімаліся пытанні адказнасці людзей, датычных да катаванняў грамадзянаў Беларусі і Польшчы, і юрыдычныя прылады вырашэння міграцыйнага крызісу на падставе польскага заканадаўства.

Яшчэ навіны

Падзяліцца