Агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай рады зацвердзіла склад выбарчай камісіі на выбары КР. У яе ўвайшлі 6 чалавек. Яны не могуць быць кандыдатамі на маючых адбыцца выбарах.

  1. Андрэй Атаманчук – юрыст, правазнавец, былы адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў. У канцы сакавіка 2022 года падвергся пераследу з боку беларускіх уладаў: адседзеў 30 сутак, а затым быў пазбаўлены права на прафесію. Цяпер пражывае ў Літве.
  2. Зміцер Лазавік – юрыст, былы адвакат. Быў назіральнікам на выбарах прэзідэнта ў 2020 годзе, быў дэлегатам на платформе Сход. У 2021 па месцы рэгістрацыі адваката адбыўся ператрус у межах крымінальнай справы, у якой Зміцер з’яўляўся абаронцам. З 2021 года пастаянна пражывае ў Польшчы, працуе намеснікам дырэктара па развіцці ў камерцыйнай арганізацыі.
  3. Альвіна Мінгазава – юрыстка, былы член Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. У сувязі з тым, што з 2020 года большасць спраў, якія вяла адвакатка, былі палітычнага характару, у 2022 годзе была вымушана пакінуць Беларусь. Цяпер працуе юрысткай у ініцыятыве Free Belarus Center, якая дапамагае беларусам ва Украіне і Польшчы.
  4. Яраслаў Бекіш – тэолаг-рэлігіязнаўца, магістр паліталогіі ЕГУ, каардынатар сеткі экалагічных грамадскіх арганізацый «Зялёная сетка», былы член кіруючага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, былы член праўлення міжнароднага кансорцыўма «ЕўраБеларусь». 3 2001 года быў валанцёрам і назіральнікам ад міжнародных грамадскіх арганізацый на выбарах у Беларусі, Малдове і Украіне. Дэлегат Каардынацыйнай рады 2-га склікання.
  5. Алена Прыходзька – журналістка, медыя-мэнэджарка, грамадская актывістка. Алена з’яўляецца дэлегаткай КР другога склікання, уваходзіць у склад фракцыі «Шчаслівая нацыя». У 2021 годзе выехала ва Украіну, з пачаткам расійскага ўварвання пераехала ў Еўропу.
  6. Алена Філатава — сябра партыі Народная Грамада. Пастаянна ўпанаважаная прадстаўніца каманды Мікалая Статкевіча ва Украіне. Праваабаронца, блогерка, валанцёрка. Кіраўніца праэктаў «Антыкрызісны Цэнтр Беларускі Дом», «Права діють», «Благагодні фонд Хелен Мінскай». Апякунка Паліны Шарэнда-Панасюк.

Падрабязней пра мандат выбарчай камісіі можаце пачытаць у палажэнні аб выбарах.

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту [email protected]

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Fill out this field
Fill out this field
Please enter a valid email address.
You need to agree with the terms to proceed