З 1-га сакавіка гэтага года сумна знакаміты артыкул 23.34 заменяць на 24.23, тэрмін арышту павялічаць з 15 да 30 сутак, а сума штрафаў павялічыцца з 50-ці да 100 базавых велічынь, і да 200 базавых пры паўторным адміністрацыйным парушэнні.

Вольга Кавалькова, сябра Прэзідыума Каардынацыйнай рады пракаментавала змены ў Кодэксе пра адміністрацыйныя парушэнні права:

Паводле Канстытуцыі Беларусі і Пакту пра грамадзянскія і палітычныя правы, ратыфікаванаму нашый краінай, беларусам гарантуецца права на свабоду сходаў і пікетавання. Гэта не перашкодзіла прадстаўнікам цяперашняй улады асудзіць за рэалізацыю гэтага права больш 30 000 беларусаў па арт. 23.34. 

Цяперашняя ўлада так ненавідзіць свой народ, што гатова рабіць усё, каб беларусы замоўклі. Для функцыянавання дзяржавы мы павінны прымаць адрозненні адзін аднаго і, незалежна ад паглядаў, мець роўныя правы і гарантыі іх выканання.

Закон «Аб масавых мерапрыемствах» і Кодэкс аб адміністрацыйных парушэннях права павінны быць прыведзеныя ў адпаведнасць з Канстытуцыяй і не парушаць яе. 

Мы не маўчым, пакуль вяршынства закона не вернецца ў нашу краіну.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu