У Тэатры імя Маджэўскай у Лягніцы (Польшча) адбылася сусветная прэм’ера п’есы, прысвечанай беларусам, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій. Героямі спектакля сталі Марыя Калеснікава, Мікалай Статкевіч, Ігар Лосік, удзельнікі «справы студэнтаў», асуджаныя супрацоўнікі «Прэс-клуба» і «Тутбая», айцішнікі, бізнесмены, пенсіянеры і паэты.

 – Для мяне гэты спектакль, перадусім, жэст падтрымкі палітзняоленых і ахвяр палітычных рэпрэсій. Гэта магчымасць расказаць праўду пра тое, што адбывалася і адбываецца ў Беларусі, нават калі гэты парадак адыходзіць у еўрапейскіх СМІ на другі план, – расказвае Прадстаўнік КР па культуры, аўтар тэкстаў п’есы, драматург Андрэй Курэйчык.  

Рэжысёр спектакля Лукаш Кош адзначыў, што задачай п’есы было паказаць асобны свет кожнага палітзняволенага і прадэманстраваць павагу да кожнага, хто выйшаў на змаганне за перамены. 

Найбліжэйшыя спектаклі ў падтрымку Беларусі адбудуцца 19, 20 і 21 лістапада ў Польшчы ў рамках міжнародных дней салідарнасці з палітзняволенымі.

Яшчэ навіны

Падзяліцца