Сёння дэпутаты аднагалосна прагаласавалі за законапраект пра змену Канстытуцыі, у якой гаворыцца пра перанос выбараў у мясцовыя саветы з 2022 на 2023 год. У гэтым няма ніякай мэтазгоднасці – перакананая юрыст, сябра прэзідыума КР Вольга Кавалькова:

 – Сама ідэя іх пераносу азначае, што ўлада баіцца любых электаральных кампаній, то бок баіцца пачуць думку людзей. Адкрытыя сумленныя выбары павялічваюць давер грамадзянаў да дзяржавы і робяць яго ўстойлівым. Выбары – гэта дыялог, перанос выбараў – страх перад думкай беларусаў. Трэба не баяцца людзей, а чуць.

Ініцыяванне змены Канстытуцыі без рэферэндуму – гэта працяг палітыкі аднаўладства, супраць якой пратэстуе большасць беларусаў. Паводле Канстытуцыі, улада ў краіне належыць народу і ўсе важныя пытанні ў краіне павінны развязвацца з улікам думкі ўсіх грамадзянаў. Падзеі мінулага і гэтага гадоў паказваюць, што беларусы хочуць і будуць браць удзел у кіраванні краінай.

Яшчэ навіны

Падзяліцца