#голасрады

Віталь Валянюк, сябра Асноўнага складу КР: 

Зараз ідуць спробы забалбатаць асноўныя пытанні, якія паставіла КР, якія ставіць вялікая частка грамадства. Замясціць усё геапалітыкай. На расійскіх каналах ужо ледзь не пра трэцюю міравую кажуць, і што Расія будзе ваяваць тут за Беларусь супраць Польшчы.

Але прычым тут геапалітыка, калі простыя пытанні застаюцца без адказаў: няма прыцягнення да адказнасці вінаватых у гвалце і ахвярах, няма разумення, ні ў каго, рэальных вынікаў мінулых выбараў – значыць, неабходныя новыя і празрыстыя, не спыняюцца рэпрэсіі і ціск у дачыненні да мірных грамадзянаў. Краіна скацілася ў прававы дэфолт.

Гэтыя пытанні, на мой пагляд, павінны працягваць гучаць рэфрэнам. І зразумелыя ўсім адказы на іх маглі б кансалідаваць грамадства Беларусі. Цяпер гэта вельмі важна – для будучыні краіны і нашага рэгіёна.

Яшчэ навіны

Падзяліцца