Каардынацыйная рада атрымала афіцыйны ліст ад міністра Вялікабрытаніі па справах Еўрапейскага суседства і Амерыкі Вэндзі Мортан у адказ на зварот групы па адукацыі КР. Спадарыня Мортан пазначыла, што ўрад Вялікабрытаніі заклікаў і заклікае цяперашнюю ўладу Беларусі спыніць рэпрэсіі ў адносінах пратэстуючых і незалежных СМІ, а таксама прыцягнуць да адказнасці вінаватых у парушэннях. 

Урад Вялікабрытаніі зацікаўлены ў павелічэнні падтрымкі і развіцці грамадзянскай супольнасці Беларусі, незалежных СМІ і адукацыйных інстытутаў у Беларусі, — кажа ў сваім лісце спадарыня Мортан. 

Вялікабрытанія была сярод першых краін, якія аператыўна адрэагавалі на рэпрэсіі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Урад Вялікабрытаніі спрыяе разгляду пытанняў па Беларусі ў агенцтвах ААН, для таго каб падтрымаць эканамічнае развіццё Беларусі, лідарскі патэнцыял жанчын і спрыяць абароне ўразлівых груп насельніцтва. 

Вялікабрытанія таксама мае намер падтрымаць акадэмічную супольнасць Беларусі:

 – Мы ведаем пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца студэнты і выкладчыкі, якіх пераследуюць за імкненне да дэмакратыі ў Беларусі. Мы працуем над пашырэннем падтрымкі для студэнтаў і адукацыйных устаноў у Беларусі і шукаем магчымасці павялічыць колькасць стыпендый Chevening для беларусаў, — паведаміла міністр Вялікабрытаніі па справах Еўрапейскага суседства і Амерыкі Вэндзі Мортан.

Падтрымка ўрадаў іншых краін кажа пра тое, што дзеянні беларусаў у змаганні за дэмакратыю бачныя і важныя для іншых дэмакратычных дзяржаў. З беларусамі хочуць супрацоўнічаць і бачаць важнасць у фарміраванні дэмакратычнага грамадства ў Беларусі.

Яшчэ навіны

Падзяліцца