Сёння, 12-га студзеня, на 86-м годзе жыцця сканаў ганаровы Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт. З 1990-га па 2013-ы год ён кіраваў Беларускай праваслаўнай царквой.

– Мітрапаліт заўсёды выступаў за скасаванне смяротнай кары ў Беларусі, – кажа пра пагляды святара працоўная група «Хрысціянскае бачанне». – А на апошнім яго публічным звароце да народа прагучалі словы пра недапушчальнасць гвалту, пра трыманне закона, сумлення і людскасці.

Мітрапаліт Філарэт заклікаў беларусаў помніць, што мы – адна сям’я і што брат не павінен падымаць руку на брата:

– Незалежна ад вашых паглядаў і пераваг – выконвайце закон, слухайце голас свайго сумлення, будзьце людзьмі.

Развітанне з ганаровым Патрыяршым экзархам усёй Беларусі мітрапалітам Філарэтам будзе праходзіць у Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску і ва Ўспенскім Жыровіцкім манастыры 13-га студзеня і 14-га студзеня.

КР выказвае спачуванні ў сувязі са смерцю мітрапаліта Філарэта.

Яшчэ навіны

Падзяліцца