Заўтра ў судзе Кастрычніцкага раёна (Сямашка, 33) адновіцца суд па «Справе студэнтаў». Па справе праходзіць 12 чалавек, у тым ліку сябра КР Алана Гебрэмарыам. Маладым людзям пагражае да 3-х гадоў турмы. Вы можаце паўплываць на развязак.

«Сумленныя людзі» запусцілі кампанію ў падтрымку студэнтаў і выкладчыкаў, каб спыніць рэпрэсіі ў беларускіх вну і паўплываць на прысуд па «Справе студэнтаў».  

Вы можаце падпісаць петыцыю з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі супраць студэнтаў і выкладчыкаў у Беларусі. Пасля збору подпісаў петыцыю накіруюць у 496 замежных вну-партнёраў беларускіх універсітэтаў. 

Што яшчэ можна зрабіць?

— Звярнуцца да дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў з просьбай падтрымаць палітзняволеных студэнтаў (шаблон – на skarga.help);

—  Звярнуцца да рэктараў вну з просьбай падтрымаць палітзняволеных студэнтаў (шаблон – на skarga.help);

— Расказаць адлічаным і рэпрэсаваным студэнтам пра магчымасць працягнуць навучанне ў еўрапейскіх вну. У гэтым дапамагае Belarusian Student Support Association.

Яшчэ навіны

Падзяліцца