Патрабаванні аб стварэнні прафсаюзаў у прыватных кампаніях з’яўляюцца незаконнымі і беспадстаўнымі. Прафсаюз — гэта самаахвотнае таварыства. Паводле закона “Пра прафесійныя саюзы” грамадзяне Беларусі маюць права на самаахвотнай падставе ствараць па сваім выбары прафсаюзы, а таксама па жаданні ўступаць у прафсаюзы пры ўмове выканання іх статута.

У гэтай сувязі лічым, што прымус да стварэння прафсаюзаў ці ўступу працаўнікоў у прафсаюзную арганізацыю з’яўляецца парушэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а пагрозы пра ліквідацыю прыватнага бізнесу, дзе не будзе прафсаюзных арганізацый, пагражае калапсам беларускай эканомікі.

Пакінем убаку эмацыйнасць «пагроз» пра ліквідацыю ўсяго прыватнага бізнесу да канца года і проста паглядзім на лічбы. Сёння прыватны сектар забяспечвае каля 50% ВУП краіны і экспарту, каля 40% інвестыцый у асноўны капітал. Прыватны сектар забяспечвае занятасць каля 35% працаўнікоў у краіне і адпаведныя паступленні ў ФСАН, за кошт якіх выплачваюцца пенсіі. Прыватны бізнес з’яўляецца падставай у цэлым шэрагу крытычна важных відаў эканамічнай дзейнасці: рознічны і гуртовы гандаль, падаванне побытавых і іншых паслуг, будаўніцтва і інш.

Ва ўмовах прававога дэфолту, поўнага ігнаравання элементарных правоў і інтарэсаў кампаній, прадпрымальнікаў і вялікай колькасці грамадзянаў нашый краіны, прыватны бізнес, хутчэй, ліквідуецца сам, чым будзе працаваць у такіх умовах.

У гэтай сувязі ўзнікаюць пытанні: хто будзе кампенсаваць абвал ВУП, абвал прыбыткаў бюджэту і рэзкі ўзрост беспрацоўя? Да чаго прывядзе ліквідацыя траціны беларускай эканомікі? Хто ўзяў курс на знішчэнне дзяржавы і дзяржаўнасці ў нашай краіне? Але гэта пытанні ўжо не да бізнесу.

Яшчэ навіны

Падзяліцца