Сёння Палата Прадстаўнікоў Кангрэса ЗША прагаласавала пра прыняцце новай версіі Акта пра дэмакратычную Беларусь (зараз: Акт пра дэмакратыю, правы чалавека і суверэнітэт у Беларусі 2020 года), які прадуглеждвае ўзмацненне падтрымкі НДА і медыя Беларусі, а таксама расследаванне пра маёмасць Аляксандра Лукашэнкі за мяжой.

Кангрэсмен Крыстофер Сміт, аўтар «Акта пра дэмакратыю ў Беларусі», заклікаў прызнаць Каардынацыйную Раду легітымным прадстаўніком беларускага народа падчас мірнага трансферу ўлады.

Апроч гэтага, паводле тэксту Акта, ЗША настойваюць на неадкладным вызваленні палітзняволенай, сябра Прэзідыума Каардынацыйнай Рады Марыі Калеснікавай.

Каардынацыйная Рада ўдзячная за салідарнасць, ужо праяўленую ЗША і ЕС, і застаецца адкрытым для канструктыўнага дыялогу як з заходнімі, гэтак і з усходнімі краінамі.

Яшчэ навіны

Падзяліцца