Больш за 70 экспертаў у галіне беларускай мовы і культуры падпісалі Адкрыты ліст, ініцыяваны Працоўнай групай па падтрымцы беларускай мовы і культуры Каардынацыйнай рады. Сярод падпісантаў – лаўрэатка Нобелеўскай прэміі і чалец прэзідыума КР Святлана Алексіевіч, пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Уладзімір Някляеў, музыкі Уладзімір Пугач, Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкеві і іншыя паважаныя асобы. 

Большасць беларусаў, незалежна ад узроўню іх адукацыі, хоча жыць у дзяржаве, якая выклікае гонар сваіх жыхароў, якая мае адказную, адукаваную, асвечаную ўладу. Мы верым, што хутка Беларусь будзе менавіта такой. Для нас будзе гонарам паспрыяць гэтаму праз сваю экспертызу і працу для неабходных рэформаў, – пішуць аўтары звароту.

Тэкст ліста апублікаваны на сайце bielmova-kultura.org.

Дасылайце, калі ласка, свае прапановы і каментары на [email protected]

Яшчэ навіны

Падзяліцца