Заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна» ўжо 5 разоў сустракаў дзень народзінаў за кратамі. 10 гадоў таму Алесь Бяляцкі таксама адбываў пакаранне па палітычных прычынах. Беларускі праваабаронца займаецца правамі чалавека ўжо 26 гадоў. Ён быў палітзняволеным, калі гэта яшчэ не было мэйнстрымам.

Старэйшыя людзі, магчыма, памятаюць мем «Хто такі Бяляцкі». Рэжым ужо даўно баіцца гэтага чалавека. Алесь Бяляцкі стварыў настолькі зладжаную праваабарончую каманду, што ў 2020 годзе ўсе дзівіліся, адкуль усе гэтыя валанцёры і валанцёркі, якія дапамагалі нам з перадачамі, з пошукам людзей, з аператыўнымі звесткамі аб затрыманнях і выніках судоў. Безумоўна, усе гэтыя валанцёры разумелі, што рызыкуюць сваёй свабодай, але іх гэта не спыняла.

Прынцыповы беларус Алесь Бяляцкі і зараз не губляе духу:
— Галоўнае – не ўпадаць у дэпрэсію і не сумаваць. Веру, што хутка ўсё наладзіцца. А што нас не забівае, робіць нас мацней, — піша ў адным з лістоў сябра КР.

Алесь амаль не атрымоўвае звестак з волі, але паспрабаваць трэба!
Адрас для віншаванняў: СІЗА-1, Валадарскага, 2, Мінск, 220030, Бяляцкаму Аляксандру Віктаравічу

Трымайся, Алесь. Са святам, «Вясна». Жыве Беларусь.

Еще новости

Поделиться