Сёння выйшли на свабоду фігуранткі «Студэнцкай справы»: Яна Арабейка, Кася Будзько, Насця Булыбенка, Віка Гранкоўская, Маша Каленік, Ксюша Сырамалот. Пра гэта паведаміла «Медыязона». Інфармацыі пра вызваленне Ягора Канецкага і Іллі Трахтэнберга пакуль няма.

Таксама 31 траўня 2022 года ўжо адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю Глеб Фіцнэр. А Таццяна Екельчык павінна вызваліцца пазней, бо была затрымана праз два тыдні пасля затрымання астатніх фігурантаў справы.

Студэнцкія актывіст_кі былі затрыманыя ў Чорны чацвер, 12 лістапада 2020 года, а ў ліпені 2021 года атрымалі прысуды ў два і два з паловай гады зняволення за сваю прагу свабоды. Увесь гэты час яны ўтрымліваліся за кратамі ў нечалавечых умовах.

Пасля выхада на волю для палітзняволенага студэнцтва будзе няпросты перыяд. Але мы можам іх падтрымаць не словам, а справай. Задзіночанне беларускіх студэнтаў збірае сродкі, якія будуць выданыя рабятам адразу пасля іх вызвалення.

Як падтрымаць?
1. Праз Patreon ЗБС — па спасылцы. Таксама можна аформіць штомесячную падпіску, каб рэгулярна дапамагаць беларускаму студэнцкаму руху.
2. Праз крыпта-гаманец ЗБС. Падрабязней — па спасылцы.

Мы не хацелі ў гэта верыць, але яно адбылося: студэнты і студэнткі цалкам адбылі свае тэрміны. Таму нам як ніколі трэба выказаць сваю салідарнасць і падтрымку.

More news

Share this