Сёння беларускія гарады не выйдуць на маршы свабоды, але святы салідарнасці з беларусамі будуць па ўсім свеце. Гэта наша свята, і забараніць яго можна толькі на паперы. Нават каляндар нам сёння зрабіў выходны дзень.

За гады незалежнасці ва ўмовах дыктатуры беларусы шмат разоў паказвалі, што яны прагнуць свабоды і што яны павінны быць вольнымі.

У Новай Беларусі гэты дзень сто адсоткаў будзе святочным афіцыйна, а пакуль святкуем Дзень Волі гучна за мяжой і «па-партызанскі» ў краіне.

Пра мінулыя Дні Волі ў Беларусі мы запыталіся ў сяброў і сябровак Каардынацыйнай рады. Іх гісторыі – у картах.

Са святам, сябры! Жыве Беларусь.

More news

Share this