Улады абвясцілі разгортванне рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі. Сябра КР Андрэй Ягораў тлумачыць, што гэта значыць:

– У сутнасці нічога не адбылося, – упэўнены палітолаг. – Расійскія войскі маглі павялічыць або паменшыць сваю прысутнасць без усялякай аб’явы аб «разгортванні». Яны і так знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і атрымліваюць падтрымку ад беларускіх вайскоўцаў. Фактычна гэтая «рэгіянальная групоўка» разгорнута з пачатку вайны.

Эксперт тлумачыць, што афіцыйна рэгіянальная групоўка войскаў існуе з 1999 года, на падставе Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Базай для гэтай групоўкі з’яўляюцца ўзброеныя сілы Беларусі, якія і так знаходзяцца ў мабілізаваным стане і праводзяць усякія мерапрыемствы, напрыклад, вучэнні.

Што ўсё ж змянілася?
1. Расійскія войскі атрымліваюць легальныя падставы знаходжання на тэрыторыі Беларусі без усялякага падаўжэння сумесных вучэнняў.
2. Вырасла пагроза таго, што Расея істотна павялічыць сваю вайсковую прысутнасць на тэрыторыі Беларусі.
3. Вырасла пагроза таго, што беларускія вайскоўцы могуць быць задзейнічаныя ў новай спробе нападу на Украіну з тэрыторыі Беларусі.

Еще новости

Поделиться