Віцэ-спікер Каардынацыйнай Рады Павел Мар’еўскі выступіў на Кангрэсе #WithoutJustCause, які быў прысвечаны лёсу палітычных зняволеных у Беларусі.
Удзельнікі Кангрэсу аб’ядналіся, каб падзяліцца досведам, абмеркаваць выклікі і разам шукаць шляхі падтрымкі палітзняволеных і іх сем’яў.
Выступ Мар’еўскага быў прысвечаны неабходнасці салідарнасці і каардынацыі працы паміж ініцыятывамі, якія дапамагаюць тым, хто апынуўся за кратамі без віны.
Кангрэс стаў пляцоўкай адкрытых дыскусій і новых сустрэч, дзе былі прадстаўлены розныя арганізацыі і прапановы па далейшай працы.
Галоўны пасыл — толькі разам мы здолеем наблізіць дзень свабоды і вызвалення ўсіх палітзняволеных у Беларусі.
📷Фота: Марына Савіцкая
