«Я гатовая і надалей змагацца і дапамагаць выйсцю з гэтага крызісу, каб у Беларусі нарэшце перамаглі воля і справядлівасць».

Сяброўка прэзідыума КР Марыя Калеснікава дала інтэрв’ю чэшскаму выданню Respekt. Самыя яркія цытаты – на babariko.vision.

Сяброўка прэзідыума КР Вольга Кавалькова расказала пра тактыку і сэнс удзелу ў «рэферэндуме». Ці разглядалася альтэрнатыва ўдзелу ў «рэферэндуме» і чаму яе не прынялі? Ці ёсць план на выпадак адмовы беларусаў падтрымаць план дэмсіл? На гэтыя і іншыя пытанні Вольга адказала ў інтэрв’ю Еўрарадыё.

Як пагаршэнне адносін паміж Расіяй і Захадам паўплывае на сітуацыю ў Беларусі? Што прымушае цяперашнюю ўладу змяняць Канстытуцыю нават пасля падзей у Казахстане? Ці можна неяк паўплываць на вынік галасавання на «рэферэндуме»? Сябра КР, палітолаг Андрэй Ягораў адказвае на пытанні Еўрарадыё.

Сябра КР, аналітык Сяргей Чалы перакананы, што антываенны рух у Беларусі можа з’яднаць прыхільнікаў і супернікаў цяперашняй улады. Аргументы – па спасылцы.

Сябры КР эканаміст Дзмітрый Крук і дырэктар незалежнага аналітычнага цэнтра BISS Пётра Рудкоўскі ўзялі ўдзел у стварэнні «Беларускага штогодніка», зборніка аглядных і аналітычных матэрыялаў па развіцці сітуацыі ў Беларусі ў 2020 годзе. Шмат аналітыкі – па спасылцы.

Яшчэ навіны

Падзяліцца