На сяброўку КР, блогерку Вольгу Павук сілавікі завялі крымінальную справу за ўдзел у праграме «Белсату». Ёй інкрымінаваны артыкул аб «Садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

Грамадзянская актывістка бачыць у гэтым баязлівасць рэжыму і карысць для свайго блогу:

– Магу сказаць, што гэтаму баязліваму рэжыму пагроза ўсё. Нават калі Воля Павук удзельнічае ў праграме ў Вільні, то гэта таксама пагроза, і ім трэба завесці крымінальную справу, – у размове з «Белсатам» пракаментавала сяброўка КР. – Ну што сказаць – калі мяне там няма, то няхай хоць расстраляюць. Нейкіх асаблівых эмоцыяў на гэты конт я не адчуваю, я і так злачынца для лукашыстаў. Дык добра, гэта нагода інфармацыйная, а гэта значыць, што больш людзей падпішацца на мой «Інстаграм».

Яшчэ навіны

Падзяліцца