У гэты чацвер, 27 кастрычніка, адбудзецца публічная прэзентацыя рэфармавання Каардынацыйнай рады. Спікеры сустрэчы — чальцы асноўнага складу КР Вольга Кавалькова і Валерый Мацкевіч.

На мерапрыемстве спікеры распавядуць пра механізм рэструктурызацыі і працэдуры дэлегавання ў новы склад арганізацыі, а таксама адкажуць на пытанні аўдыторыі.

Мерапрыемства бескаштоўнае і адкрытае для ўсіх зацікаўленых. Дасылайце свае пытанні ў Instagram КР

Месца: Музей вольнай Беларусі ( ul. Foksal, 11).
Дата і час: 27 кастрычніка, 18:00.

Да сустрэчы!

Яшчэ навіны

Падзяліцца