Сёння, 21 траўня, праваабарончы цэнтр «Вясна» абвясціў Днём палітвязня Беларусі. Роўна год таму ў шклоўскай калоніі №17 пры невысветленных абставінах памёр сябра пашыранага складу КР, палітзняволены актывіст Вітольд Ашурак.

У Беларусі ўжо больш за 1200 палітзняволеных. 17 з іх з’яўляюцца сябрамі Каардынацыйнай рады.

Мы ведаем, што многія з гэтых людзей маглі б зараз быць на свабодзе, але яны наўмысна выбралі такі спосаб барацьбы. Прынамсі чацвёра ўдзельнікаў КР не падпісалі прапанаваныя ім прашэнні аб памілаванні, а сяброўка прэзідыуму Марыя Калеснікава ўвогуле адмовілася з’язджаць з краіны ігнаруючы пагрозы жыццю.

Іх пазбаўляюць пісем, спатканняў са сваякамі, медыцынскай дапамогі, але яны працягваюць падтрымліваць беларусаў нават з-за кратаў. Гэта нашыя героі і ў гэты дзень нагадваем вам, што вельмі важна падтрымліваць іх і іх сем’і.

Каардынацыйная рада падхоплівае ініцыятыву «Вясны» і дзеліцца фактамі пра палізняволеных з КР.

Светлая памяць Вітольду Ашурку. Жыве Беларусь.

Яшчэ навіны

Падзяліцца