«Я думаю, стварэнне новых ініцыятыў — не самая лепшая идэя. Я ўсё ж стаю на думцы, што тое, што ўжо створана, трэба максімальна ўзмацняць і на гэта рэсурсы накіроўваць», — адзначыў спікер Каардынацыйнай Рады, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан падчас Канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве на панэлі «Не спрынт, а марафон: пошук новых сэнсаў і стратэгій».

«Раскол эліт — гэта не тое, што адбываецца вось так, што мы скажам: “будзе раскол эліт” — і ён адбыўся. Стварэнне палітычнай альтэрнатывы, стварэнне палітычных інстытутаў — гэта тое, што спрыяе расколу эліт. Ім павінна будзе кудысьці далучацца, расколвацца да чагосьці. Вось тым, чым мы займаемся — выбудовай гэтай палітычнай альтэрнатывы — гэта і ёсць работа на раскол эліт.

Лінія расколу бачна: прарасійскія эліты і тыя, хто гатовы яшчэ стаяць за незалежнасць. Вось з імі яшчэ можна будзе дамовіцца, бо яны бачаць, што для нас незалежнасць — гэта галоўная каштоўнасць. Гэта тое, пра што можна казаць, тое, што можа нас уз’яднаць, а лінію расколу бачна — на яе трэба працаваць», — адзначыў Арцём Брухан.

На пытанне пра рэч, якой сапраўды ганарыцца за гэтыя 5 год, Арцём Брухан падкрэсліў:

«Як спікер Каардынацыйнай Рады скажу коратка — выбары ў КР. Сапраўды, мы стварылі прадстаўнічы інстытут і вярнулі беларусам магчымасць выбіраць. Людзі цяпер маюць палітычнае прадстаўніцтва».

 

Яшчэ навіны

Падзяліцца