BELPOL паскардзіўся ў КР на паводзіны віцэ-спікеркі Лізаветы Пракопчык. На канферэнцыі “Новая Беларусь” тая крыкнула ACAB (All Cops are Bastards).

“Усе чальцы BELPOL лічаць учынак Л.Пракопчык як абразай арганізацыі, так і абразай кожнага з нас. Акрамя таго, такімі выказваннямі яна не толькі не ўносіць раскол у шэрагі сілавікоў у Беларусі, але і пераконвае іх знаходзіцца менавіта ў лагеры лукашэнкаўцаў”, — піша арганізацыя ў лісце ў КР.

Таксама па звестках Еўрарадыё блок “Воля” хоча ініцыяваць вотум недаверу Пракопчык на пасадзе віцэ-спікеркі. Але гэта наўрад ці атрымаецца рэалізаваць, бо для пачатку працэсу патрэбныя галасы траціны сябраў КР, а для рашэння — большасць.

Яшчэ навіны

Падзяліцца