Ціск на беларускую культуру разгарэўся на новым узроўні — учора Генпракуратура абвясціла, што рыхтуе дакументы для аб’явы БЧБ-сцяга экстрэмісцкім.

Навіна абурыла не толькі гісторыкаў і культурных дзеячаў — звычайныя беларусы сталі шукаць спосабы, як спыніць прыняцце гэтага рашэння. КР стварыла петыцыю на Petitions.by супраць прызнання бела-чырвона-белай сімволікі экстрэмісцкай.  За першыя 15 гадзін яе падпісалі больш за 25 000 чалавек. 

Цяперашняя ўлада спрабуе актыўна змагацца з голасам народа і аказвае ціск на крамы, якія рэалізуюць прадукцыю з бела-чырвона-белай сімволікай. Сёння ў памяшканне крамы Symbal.by прыйшоў АБЭЗ. У панядзелак у краму «Мой родныя кут» з праверкай дашлі супрацоўнікі МНС і «выявілі» парушэнні пажарнай бяспекі. Уласнікаў павільёна з сувенірамі выклікалі на допыт. Пазней на сайце крамы з’явілася інфармацыя, што ён зачынены «да лепшых часоў».

На гэтым тыдні памяшканне крамы «Адметнасць» у Гродна абшукваў АМАП. Пра часовы прыпынак працы ў сувязі з 10-дзённай праверкай паведаміла крама БЧБ.бел.

Ініцыятыва КС «За справу!» збірае гісторыі рэпрэсій малога бізнесу з розных рэгіёнаў Беларусі. Калі ваш бізнес пацярпеў, раскажыце «За справу!», каб зафіксаваць усе выпадкі беззаконня і ў будучыні прыцягнуць да адказнасці парушальнікаў закона.

Яшчэ навіны

Падзяліцца