Сабралі інфармацыю пра тое, што адказваюць дзяржорганы на запыты грамадзянаў і як сваю нязгоду можа выказаць кожны беларус. 

Праз Skarga.help 690 беларусаў звярнуліся ў мясцовыя органы для ўдакладнення інфармацыі пра сход. Беларусы хацелі ведаць, які парадак УНС і як звычайнаму грамадзяніну стаць народным дэлегатам. Заснавальнікі skarga.help прааналізавалі адказы з розных рэгіёнаў у боце зваротнай сувязі і ўбачылі, што з Брэсцкага і Гомельскага аблвыканкамаў дайшлі адказы з аднолькавым зместам: 

— Магчыма, дзяржчыноўнікі атрымалі метадычку пра тое, як адказваць на звароты грамадзянаў пра УНС, — каментуюць стваральнікі skarga.help. 

Што казалі беларусам у адказ на пытанне «Як стаць дэлегатам?»: 

Брэст: Звярніцеся ў найболей шматлікія грамадскія аб’яднанні.

Пружаны: У цяперашні час працэдура вылучэння дэлегатаў УНС завершана.

Гомель і Светлагорск: Вы можаце адпраўляць свае прапановы для абмеркавання.

Мазыр: Вылучэнне ўжо адбылося на паседжанні Мазырскай раённай рады дэпутатаў.

Мінск: Пытанні, што падымаюцца вамі ў звароце, не ўваходзяць у кампетэнцыю Мінскай гарадской Рады Дэпутатаў.

Усебеларускі народны сход павінна пачацца 11-га лютага. Парадак сходу па-ранейшаму застаецца таямніцай для беларусаў. У сетках перыядычна з’яўляецца інфармацыя пра новых «абраных» дэлегатаў. «Абірае» іх толькі не народ Беларусі, а дэпутаты мясцовых рад і праўладныя таварыствы. Абіраюць яны, у сваю чаргу, таксама «надзейных» і «зручных» прадстаўнікоў дзяржарганізацый. 

«Сумленныя людзі» запусцілі петыцыю з патрабаваннем праверыць на законнасць указ Лукашэнкі «Пра скліканне VI Усебеларускага народнага сходу».

Калі вы ведаеце нешта пра УНС — раскажыце ў форме.

Яшчэ навіны

Падзяліцца