Каментар спікера Каардынацыйнай рады Арцёма Брухана ў сувязі з сыходам ў адстаўку віце-спікеркі КР  Станіславы Гліннік.

Паважаная Станіслава!

Вы ўзялі на сябе вялікую адказнасць за Каардынацыйную раду ў надзвычай складаныя часы, калі перад намі стаялі як унутраныя выклікі, так і знешнія пагрозы. У гэтых умовах Вы, як выконваючая абавязкі спікеркі з гонарам і годнасцю не толькі ўтрымалі інстытут, але і зрабілі ўсё магчымае, каб захаваць яго эфектыўнасць і легітымнасць у вачах беларускага грамадства і міжнародных партнёраў.

Вашая праца была прыкладам служэння агульным інтарэсам — спакойна і паслядоўна. Ваша дзейнасць скіраваная на захаванне адзінства і салідарнасці была і застаецца вельмі каштоўнай. Асобна хачу падкрэсліць Ваш уклад у рэфармаванне Каардынацыйнай рады. Вы былі адной з тых, хто ініцыяваў пераход да новай інклюзіўнай мадэлі з двума віце-спікерамі.

З цяжкім сэрцам прачытаў Вашую заяву аб сыходзе ў адстаўку з пасады віце-спікеркі КР. Але я разумею Ваш выбар і ўспрымаю яго з павагай. Змяняюцца ролі і формы ўдзелу, але не змяняецца сутнасць — служэнне Беларусі і яе будучыні.

Вялікі дзякуй за працу, адданасць, цярплівасць і сілу. Няхай далейшы шлях будзе плённым, поўным новых магчымасцяў і вартых людзей побач.

З павагай і ўдзячнасцю,

Арцём Брухан

спікер Каардынацыйнай рады

Яшчэ навіны

Падзяліцца