Рашэнне Каардынацыйнай Рады: Аліса Рыжычэнка рэкамендавана на пасаду Прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па эканоміцы і фінансах.
Прапанова аб яе кандыдатуры на пасаду ў АПК паступіла ад фракцый Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду” і “Еўрапейскага выбару.”
Па выніках слуханняў была запушчана працэдура галасавання. Галасы размеркаваліся наступным чынам:
36 — за
5 — супраць
8 — устрымаліся
Кворум ёсць: 49 з 77 дэлегатаў.
Як галасавалі фракцыі:
Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”: 25 з 28
Еўрапейскі выбар: 8 з 8
Моладзевы наступ: 5 з 8
Блок Воля: 4 з 5
Наша Справа/БХД: 2 з 6
Незалежныя Беларусы: 2 з 8
Беларусы: 1 з 13
Хопіць баяцца: 1 з 3
Пазафракцыйныя: 1 з 1
Рашэнне аб рэкамендацыі прызначыць Алісу Рыжычэнка на пасаду Прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па эканоміцы і фінансах будзе накіравана ў АПК.