Новы тыдзень — новыя падзеі! Працягваем публікаваць штотыднёвую справаздачу пра працу Каардынацыйнай Рады. Далучайцеся да пашыранага складу КР і развівайце цікавыя вам ініцыятывы разам з намі.

Запусцілі Рупар COVIDa 

Новы праект дазволіць беларусам пазнаваць праўдзівыя дадзеныя пра каранавірус у Беларусі на падставе штодзённых апытанняў. Дэталі на сайце ініцыятывы.

Алесь Аляхновіч расказаў аб тым, як санкцыі б’юць па рэжыме

У новым відэа Алесь Аляхновіч, прадстаўнік эканамічнай групы КР і эканамічны дарадца Святланы Ціханоўскай, разважае пра эканамічныя санкцыі. Працяглыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі могуць прывесці да сур’ёзных эканамічных наступстваў, у тым ліку для суседзяў Беларусі

Правялі першую Школу лідараў

5-6 снежня 15 актыўных удзельніц і ўдзельнікаў дваровых актыўнасцяў з Мінска і іншых гарадоў разам з экспертамі практыкаваліся ў правядзенні перамоў, арганізацыі груп і іншых тэмах. Наступная група пройдзе навучанне з 19 па 20 снежня. Запісвайцеся на заняткі!

Працягнулі Рух Большасці

Апублікавалі новыя заданні са зразумелым алгарытмам, якія дапамогуць нам пабудаваць новую Беларусь. Далучайцеся да Руху Большасці і выяўляйце сваю грамадзянскую пазіцыю эфектыўна і законна.

Узялі ўдзел у шэрагу дыскусій, прысвечаных жаночаму лідарству ў падзеях Беларусі

Прадстаўніцы Фемгруппы КР расказалі пра жаночы пратэставы рух на міжнародных анлайн-дыскусіях.

Алесь Бяляцкі атрымаў прэстыжную ўзнагароду Right Livelihood Award

Праваабаронца і сябра Каардынацыйнай Рады Алесь Бяляцкі стаў першым беларусам, які атрымаў прэмію Right Livelihood Award за абарону правоў чалавека ў Беларусі. Віншуем калегу з заслужанай узнагародай!

Запусцілі праект «Суполкі»

Яднайцеся ў супольнасці калегаў, дзе не патрэбныя пашпартныя дадзеныя і ўнёскі, і бараніце разам агульныя інтарэсы. Дэталі ў тэлеграм-канале.

Падвялі вынікі першага тыдня працы праекта skarga.help

8700 чалавек скарысталіся сэрвісам з пачатку яго працы. Зараз, каб звярнуцца ў дзяржорганы, не трэба звяртацца да адваката. Генеруйце скаргі і звароты самі, за пяць хвілін.

Каардынацыйная Рада — гэта мы! Разам — у новую Беларусь!

Яшчэ навіны

Падзяліцца