«Нягледзячы на рэпрэсіі, тысячы адважных беларусаў выйшлі на вуліцы, каб падняць гістарычны бела-чырвона-белы сцяг сваёй краіны. Сёння, больш чым калі-небудзь, мы падтрымліваем ваша імкненне да годнасці і волі. Жыве Беларусь».

Роберт Бедронь, кіраўнік Дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю, і Дакладчык Еўрапарламента па Беларусі Петрас Аўштравічус звярнуліся да беларусаў з нагоды Дня Волі.

«Сёлета Дзень Волі мае асаблівае значэнне, бо ён азначае пачатак новай хвалі мірных пратэстаў у падтрымку дэмакратыі па ўсёй краіне. Анлайн-галасаванне, запушчанае на мінулым тыдні, паказала, што беларусы імкнуцца да дыялогу паміж грамадствам і цяперашняй уладай пры падтрымцы міжнароднай супольнасці. Гэта павінна прывесці да новых і вольных выбараў сёлета.

На жаль, цяперашняя ўлада працягвае ігнараваць гэтыя заклікі. Законныя патрабаванні беларускіх грамадзянаў сустракаюць грубыя рэпрэсіі. Нягледзячы на сотні задакументаваных выпадкаў катаванняў ці жорсткага абыходжання і не меней за восем смерцяў, звязаныя з пратэстамі, ніводная службовая асоба не была асуджаная. Апроч гэтага, законная дзейнасць юрыстаў, грамадзянскай супольнасці, журналістаў і праваабаронцаў крыміналізуецца, бо дзеючая ўлада спрабуе зрабіць так, каб гэтыя шырока распаўсюджаныя парушэнні асноўных свабод і правоў чалавека заставаліся без увагі».

Яшчэ навіны

Падзяліцца