Сёння, у Міжнародны дзень барацьбы за правы жанчын, мы звярнуліся да сябровак Каардынацыйнай рады Юліі Міцкевіч і Аліны Харысавай з 6 міфамі, якія даволі часта можна пачуць як аргументы супраць жаночага руху за правы.

Дзелімся разбуранымі міфамі у картках!

Гендарныя стэрэатыпы і праблемы нікуды не знікаюць. Змаганне за гендарную роўнасць не абмяжоўваецца 8 сакавіка, а працягваецца штодзень.

Таму важна кожны дзень памятаць і казаць пра гендарную дыскрымінацыю і парушэнні правоў і паступова рухацца да вырашэння гэтых праблем.

У гэты важны дзень мы зычым усім жанчынам трываласці, моцы і натхнення працягваць сваю дзейнасць і змаганне. Мы зычым вам свабоды і магчымасці жыць поўным жыццём!

Мы выказваем сваю падзяку і захапленне кожнай, хто па меры сваіх магчымасцяў дзейнічае дзеля свабоднага і справядлівага свету.

Яшчэ навіны

Падзяліцца