Адвакат Ксеніі паведаміў, што хадайніцтва пра змену меры спынення на хатні арышт адхіленае, і Ксеніі падоўжылі тэрмін зместы ў турме яшчэ на 2 месяцы. 

Мы пагаварылі з Вольгай Паўлавай, сябрам ПКР, якая на мінулым тыдні выйшла з турмы, дзе сядзела ў камеры разам з Ксеніяй Луцкиной. 

У нас у камеры была добрая кампанія — мы сядзелі разам з Марфай Рабковай, Янай Арабейка, Ірынай Шчаснай і Вікторыяй Міронцавой, — расказвае Вольга Паўлава. — Ксенія вялікая малайчына, яна баец і трымаецца, хоць ёсць складанасці са здароўем. На дзень народзінаў яна сабрала на стол і зрабіла торт. Ксенія ў мясцовай краме купіла каржы і вяршковае масла. Мы яго распалілі на батарэі разам з шакаладам, расціснулі кубкам арэхі, у Марфы была какава, а Яна дадала ў торт сушаную трускаўку. Мы для яе падпісалі паштоўку з Новым годам — іншай у нас не было. Бацька Ксеніі перадаў шмат садавіны і кілбасу — атрымаўся паўнавартасны дзень народзінаў.

Ксенія баец, нягледзячы на тое, што ёсць праблемы са здароўем і яна знаходзіцца там пад назіраннем урачоў.  

Вольга таксама расказала, што Ксеніі мала перадаюць лістоў. Ніводнай тэлеграмы Ксенія гэтак і не атрымала. Пры гэтым і адвакат, і Вольга просяць працягваць пісаць, бо некаторыя лісты ўсё-такі даходзяць. 

Падтрымаць Ксенію можна лістом на адрас 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага 2, СІЗА №1, да. 86.

Яшчэ навіны

Падзяліцца