Прэмія Lawyers for Lawyers (LFL) адзначае заслугі юрыстаў, якія зрабілі значны ўнёсак у абарону законнасці і правоў чалавека ў складаных умовах. Ініцыятарам вылучэння кандыдатуры Людмілы стаў нямецкі праваабаронца, былы міністр унутраных спраў ФРГ Герхарт Баўм.

У лютым Людмілу Казак пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі. Гэта ўжо чацвёрты адвакат Марыі Калеснікавай, які падпаў рэпрэсіям.

На гэтым тыдні незалежнае аб’яднанне юрыстаў LFL ізноў звярнулася да ўладаў Беларусі з заклікам спыніць рэпрэсіі над адвакатамі. Ціск на Людмілу Казак стаў нагодай зрабіць асобную заяву ў падтрымку юрысткі. 

Таксама сёння Інстытут па правах чалавека Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў (IBAHRI) зрабіў заяву з нагоды пераследу адваката Людмілы Казак і заклікаў улады Беларусі аднавіць яе адвакацкі статус.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu