У зняволенні знаходзяцца 6 праваабаронцаў: двое супрацоўнікаў «Офіса па правах людзей з інваліднасцю» і чацвёра супрацоўнікаў «Вясны»

11 міжнародных праваабарончых арганізацый, у тым ліку Amnesty International,  Human Rights Watch,  Front Line Defenders, выступілі з супольным зваротам да беларускіх улад і запатрабавалі ад беларускага боку:

— выконваць абавязанні міжнародных пагадненняў, удзельніцай якіх з’яўляецца Беларусь; 

— спыніць пераследы праваабаронцаў і грамадзянскіх актывістаў і вызваліць палітычных зняволеных.

Кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» і сябра КР Алесь Бяляцкі кажа, што за 25 гадоў працы ў Беларусі праваабарончая супольнасць упершыню сутыкаецца з такім моцным ціскам:

Алесь Бяляцкі выступіў са зваротам да міжнароднай супольнасці на 46-й сесіі Савета па правах чалавека ААН: «Я вітаю рэкамендацыі, скіраваныя на поўнае супрацоўніцтва Беларусі з Спецыяльным дакладчыкам і Кіраваннем Вярхоўнага камісара, а таксама рэкамендацыі правесці бесстаронняе расследаванне парушэння правоў чалавека, здзейсненых пасля выбараў і заклікаць да адказнасці вінаватых у гэтых злачынствах. Я таксама падтрымваю ўсе рэкамендацыі, датычныя абароны праваабаронцаў, каб мы маглі ажыццяўляць сваю законную дзейнасць, не асцерагаючыся пакарання і пераследаў». 

Выступ і інтэрв’ю Алеся Бяляцкага глядзіце па спасылцы.

Вы можаце напісаць ліст праваабаронцам-палітвязням і падзякаваць іх за іх адважную працу. Вось іх імёны: Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк, Таццяна Ласіца,  Леанід Судаленка, Сяргей Драздоўскі і Алег Граблеўскі

Гісторыі  і адрасы — на politzek.me.

Яшчэ навіны

Падзяліцца