Сёння 11 чалавек з пашыранага складу Каардынацыйнай рады і 4 з асноўнага складу прызнаны палітзняволенымі. Інфармацыю пра іх мы можам атрымліваць толькі ад адвакатаў і з лістоў. 

Аднак і з месцаў зняволення беларусы і беларускі імкнуцца падтрымаць сваіх блізкіх.

У сына Змітра Канапелькі, сябра пашыранага складу КР, нядаўна быў юбілей. 5-гадовага Геру Зміцер змог павіншаваць нават з турмы. З дазволу сям’і публікуем віншаванне.

Вы можаце падтрымаць сем’і палітзняволеных праз праект  dissidentby.com. І, вядома, сябруйце з палітвязнямі і выконвайце заданні на сайце politzek.me.

Яшчэ навіны

Падзяліцца