На парадку дня — стратэгічнае заданне. 

Выканаўшы яе, вы: 

  1. Адчуеце сябе спецагентам у краме.
  2. Не будзеце фундаваць праўладныя арганізацыі і зможаце падтрымаць сумленных вытворцаў.
  3. Амаль пэўна адкрыеце для сябе новыя брэнды!

Ёсць ідэі, што гэта можа быць? Захадзіце ў чат-бот Рух Большасці і далучайцеся да спецзадання. 

А пакуль — вынікі мінулага тыдня. У папярэднім заданні быў план падрыхтавацца да выразу нязгоды з УНС. 

Што выйшла? Праз платформу Skarga.help за мінулы тыдзень удзельнікі Руху Большасці 598 разоў адправілі ў мясцовыя адміністрацыі запыты на ўдакладненне позвы «народнага сходу» і падалі 94 заявы на адзінкавы пікет пад голым небам ці шляхам вывешвання сцяга. За мінулыя паўтара месяца законны пікет хацелі арганізаваць 335 беларусаў. Заходзьце на Skarga.help і шукайце ўжо гатовыя заявы на тое, з чым вам хочацца выказаць нязгоду.

Яшчэ навіны

Падзяліцца