Ужо заўтра пачнецца Ўсебеларускі народны сход, праграмай якога з народам вырашылі не дзяліцца. Пры гэтым вядома, што на «дэмакратычным» абмеркаванні ў патрэбны момант павінен казаць «голас з залы».

Пакуль удзельнікі і ўдзельніцы «Усебеларускага народнага сходу» за зачыненымі дзвярамі будуць рабіць выгляд, што яны прадстаўляюць грамадства, беларусы і міжнародная грамадскасць ведаюць, што ў краіне ёсць іншыя важныя пытанні, таму што: 

  • урачоў судзяць і здымаюць з пасад;
  • з супрацоўнікаў дзяржпрадпрыемстваў «дабраахвотна» збіраюць больш за мільён подпісаў за скасаванне санкцый;
  • на журналістаў за іх працу заводзяць крымінальныя справы;
  • за «парушэнне» санітарных і іншых нормаў у адзін дзень зачыняюць дзясяткі бізнесаў;
  • спартсменаў пазбываюць кар’еры за «няправільныя» пагляды;
  • раней абраныя артысты не могуць прадстаўляць краіну на міжнародным конкурсе.

Ці ёсць на парадку «народнага» форума такія тэмы на абмеркаванне? 

Улады разлічваюць, што «надзейныя» дэлегаты заплюшчаць вочы на рэальнасць. Каардынацыйная рада заклікае ўдзельнікаў УНС быць рашучымі і не прымаць на сходзе антынародных развязкаў. Глядзіце зварот КР да дэлегатаў сходу на YouTube канале.

Яшчэ навіны

Падзяліцца