— Нягледзячы на тое, што мы ўжо прывыклі жыць з COVID, адносна піка захворванне зменшылася ўсяго на 20%. Гэта значыць, што дагэтуль важна выконваць меры засцярогі, — расказаў у стрыме КР урач-інфекцыяніст Мікіта Салавей. — Пік «другой хвалі» COVID-19 давёўся на канец снежня 2020 і пачатак студзеня 2021. Нягледзячы на спад «другой хвалі», у стацыянарах і рэанімацыйных аддзяленнях шпіталяў Мінска дагэтуль шмат цяжкіх хворых з COVID-19. 

Каманда «Рупара» запусціла новы фармат збору інфармацыі пра захворванне — вы можаце ананімна паведаміць пра хваробу ў Telegram-боце @covidspeakerby_poll_bot ці Viber-боце

На падставе адказаў каманда «Рупар COVIDа» працягне рыхтаваць статыстыку пра захворванне ў Беларусі. 

Вынікі незалежнай статыстыкі «Рупар COVIDа» за першы 4 месяцы працы і параўнанне дадзеных са статыстыкай Мінздароўя глядзіце ў справаздачы праекта. 

У Telegram-канале «Рупар COVIDа» расказвае пра статыстыку, вакцынацыю і меры бяспекі.

Яшчэ навіны

Падзяліцца