На пасяджэнні камісіі прысутнічаюць: Андрэй Атаманчук, Дзмітрый Лазавік, Альвіна Мінгазава, Яраслаў Бекіш, Алена Прыходзька.

У сілу п. 4.11 Палажэння аб выбарах у Каардынацыйны савет дзеля прыняцця рашэнняў неабходны кворум павінен складаць 2/3 ад колькасці сябраў Выбарчай камісіі. Неабходная колькасць сябраў Выбарчай камісіі прысутнічаюць – 5 чалавек. Кворум выкананы. Пасяджэнне Выбарчай камісіі абвяшчаецца адкрытым.

На пасяджэнні Выбарчай камісіі прысутнічаюць сябры Выбарчай камісіі з правам голасу, а таксама сябры сакратарыяту Выбарчай камісіі, якія з’яўляюцца не публічнымі асобамі, аказваюць тэхнічную дапамогу Выбарчай камісіі, у тым ліку складаюць пратакол пасяджэння Выбарчай камісіі, аднак правам голасу не валодаюць.

Сябры Выбарчай камісіі, якія прысутнічалі на пасяджэнні прадставіліся і распавялі пра сябе. Выбарчая камісія дзейнічае на падставе Палажэння аб Выбарах у Каардынацыйную раду, з якім можна азнаёміцца на сайце Каардынацыйнай рады.

Павестка пасяджэння:

  1. Зацвярджэнне павесткі пасяджэння Выбарчай камісіі на 12 красавіка 2024 года.
  2. Зацвярджэнне Рэгламенту працы Выбарчай камісіі па правядзенню выбараў у Каардынацыйную раду (2024-2026).
  3. Прапанова і выбар Старшыні Выбарчай камісіі.  
  4. Прыняцце Рашэння “Аб зацвярджэнні палітыкі бяспекі правядзення выбараў у Каардынацыйную раду”.
  5. Абмеркаванне тэрмінаў выбарчай кампаніі.

Разгляд пытання № 1.

Зацвярджэнне паветскі Выбарчай камісіі на 12 красавіка 2024 года.

Па пытанню № 1 прагаласавалі:

«За» – 5 галасоў, «Супраць» – 0 галасоў, «Устрымалісь» – 0 галасоў.

ВЫРАШЫЛІ: Зацвердзіць павестку пасяджэння камісіі на 12 красавіка 2024 года.

Разгляд пытання № 2.

СЛУХАЛІ: Сябра Выбарчай камісіі Альвіну Мінгазаву па пытанню Рэгламента Выбарчай камісіі па правядзенню выбараў у Каардынацыйную раду:

«Рэгламент працы Выбарчай камісіі па правядзенні выбараў у Каардынацыйную раду быў папярэдне падрыхтаваны сябрамі Выбарчай камісіі. Кожны сябра Выбарчай камісіі з ім азнаёмлены. Хачу нагадаць некаторыя палажэнні Рэгламенту, што Выбарчая камісія з’яўляецца арганізацыйна-кантрольным органам па рэалізацыі мэт і кантролю працэсу па правядзенні выбараў у Каардынацыйную раду.

Выбарчая камісія незалежная ад Каардынацыйнай рады і іншых актараў палітычнага поля. Пасяджэнні Выбарчай камісіі праводзяцца не меней, чым 1 раз у тыдзень або больш – па меры неабходнасці ў анлайн-фармаце.

На пасяджэннях Выбарчай камісіі складаецца пратакол, які публікуецца для публічнага доступу не пазней, чым праз 3 працоўныя дні пасля правядзення пасяджэння.

Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў ЗА або СУПРАЦЬ. Галасаванні маюць адкрыты характар. Рэгламент рэгулюе працэдуру абскарджання рашэнняў Выбарчай камісіі. Кожная зацікаўленая асоба, выбарчы суб’ект маюць права абскардзіць рашэнне Выбарчай камісіі, накіраваўшы скаргу па афіцыйных каналах сувязі Выбарчай камісіі. Скарга разглядаецца не больш як у тэрмін 72 гадзіны з моманту атрымання. З поўным тэкстам Рэгламенту можна будзе азнаёміцца ​​пасля яго апублікавання.»

Зацвярджэнне Рэгламенту працы Выбарчай камісіі па правядзенні выбараў у Каардынацыйную раду.

Па пытанні № 2 прагаласавалі:

«За» – 5 галасоў, «Супраць» – 0 галасоў, «Устрымаліся» – 0 галасоў.

ВЫРАШЫЛІ: Зацвердзіць Рэгламент працы Выбарчай камісіі па правядзенні выбараў у Каардынацыйную раду.

Разгляд пытання № 3.

СЛУХАЛІ: Сябра Выбарчай камісіі Яраслава Бекіша па пытанні прапановы кандыдатуры Старшыні Выбарчай камісіі. Яраслаў Бекіш прапанаваў у якасці Старшыні Выбарчай камісіі абраць Алену Прыходзька:

«Я прапаную кандыдатуру Алены Прыходзька. Алена карыстаецца не толькі даверам сяброў Каардынацыйнай рады, але і нашым агульным даверам Выбарчай камісіі.»

Сцвярджэнне кандыдатуры Алены Прыходзька ў якасці Старшыні Выбарчай камісіі.

Па пытанні № 3 прагаласавалі:

«За» – 4 галасы, «Супраць» – 0 галасоў, «Устрымаліся» – 1 голас.

ВЫРАШЫЛІ: Зацвердзіць кандыдатуру Алены Прыходзька ў якасці Старшыні Выбарчай камісіі.

Разгляд пытання №4.

СЛУХАЛІ: Сябру Выбарчай камісіі Альвіну Мінгазаву па пытанні зацвярджэння Рашэння Выбарчай камісіі «Аб зацвярджэнні палітыкі бяспекі правядзення выбараў у Каардынацыйную раду».

«Выбарчая камісія выпрацавала пэўную палітыку бяспекі з мэтай засцерагчы ўдзельнікаў выбарчага працэсу, якая будзе ўключаць мінімальны збор персанальных дадзеных для ідэнтыфікацыі грамадзянства, а таксама пэўныя працэдуры па захоўванні і дзеяннях у выпадку ўцечкі звестак. Гэты дакумент распрацаваны членамі Выбарчай камісіі і загадзя кожны член з ім азнаёмлены. Дакумент будзе апублікаваны для азнаямлення. Бяспека ўдзельнікаў выбарчага працэсу з’яўляецца прыярытэтам для Выбарчай камісіі. Хочам нагадаць, што са свайго боку Камісія будзе прымаць максімальна меры бяспекі для абароны персанальных дадзеных. Аднак, гэта не гарантуе адсутнасці рызыкі. Хацелі б нагадаць, што кожны ўдзельнік галасавання павінен думаць пра сваю бяспеку».

СЛУХАЛІ: Сябра Выбарчай камісіі Яраслава Бекіша па пытанні зацвярджэння Рашэння Выбарчай камісіі «Аб зацвярджэнні палітыкі бяспекі правядзення выбараў у Каардынацыйную раду»:

«Я хачу распавесці аб тым, что стаіць за палітыкай. У нас была сустрэча з вядомым Паўлам Ліберам і трэба пазначыць дзве асаблівасці. Па-першае, Выбарчая камісія не будзе збіраць дадзеныя альбо верыфікаваць падлік дадзеных. Самі дадзеныя не будуць нідзе захоўвацца доўгі час і будзе немагчыма іх скрасці ні з базы дадзеных, ні з так званых сессій. Па-другое, Выбарчая камісія у межах сваего мандата займаецца назіраннем і арганізацыяй выбарчага працэсса, мы не заклікаем грамадзян Беларусі ўдзельнічаць у выбарах, альбо не ўдзельнічаць. Наша задача ў тым, каб забяспечыць празрыстасць гэтага працесса. І таму я лічу, што дакументы, якія мы распрацавалі, акрэсліваюць палітыку бяспекі дастаткова.”

СЛУХАЛІ: Сябру Выбарчай камісіі Алену Прыходзька па пытанні зацвярджэння Рашэння Выбарчай камісіі «Аб зацвярджэнні палітыкі бяспекі правядзення выбараў у Каардынацыйную раду»:

«У сацыяльных сетках, на публiчных рэсурсах, у сродках масавай iнфармацыi будзе пашырацца поўная iнфармацыя аб тым як будзе працякаць гэты тэхнiчны бок галасавання i верыфiкацыi i Павел Лібер будзе яшчэ выказвацца са свайго боку, таму калі ласка, сачыце за ўсімі паведамленнямі і навінамі. Калі што не зразумела, задавайце пытанні і выконвайце тыя інструкцыі, якія будуць прыкладацца да ўсіх этапаў галасавання».

Сцвярджэнне Рашэння Выбарчай камісіі «Аб зацвярджэнні палітыкі бяспекі правядзення выбараў у Каардынацыйную раду».

Па пытанні № 1 прагаласавалі:

«За» – 5 галасоў, «Супраць» – 0 галасоў, «Устрымаліся» – 0 галасоў.

РАШЫЛІ: Зацвердзіць Рашэнне Выбарчай камісіі «Аб зацвярджэнні палітыкі бяспекі правядзення выбараў у Каардынацыйную раду».

Разгляд пытання №5.

СЛУХАЛІ: Старшыню Выбарчай камісіі Алену Прыходзька па пытанні тэрмінаў выбарчай кампаніі.

Дадзены пункт не прадугледжвае галасаванне, бо тэрміны адлюстраваны ў Палажэнні аб выбарах у Каардынацыйную раду.

Пасяджэнне Выбарчай камісіі аб’яўляецца закрытым.

 

Яшчэ навіны

Падзяліцца