Суполкі — гэта аб’яднанні людзей самых розных прафесій на працы.

«Што такое суполка лёгка растлумачыць на прыкладзе аднаго прадпрыемства. Электраманцёры — першая суполка;  ліцейнікі — другая; інжынеры — трэцяя… Разам яны ўжо судакранаюцца і могуць дзейнічаць супольна, аб’ядноўваючы дробныя суполкі ў адну вялікую суполку ўсёй арганізацыі», — тлумачыць сябра Прэзідыума КР, лідар страйкама МТЗ Сяргей Дылеўскі.

У суполцы можна дапамагаць адно аднаму, бараніць правы кожнага паасобку і ўсіх адразу.

«Можна збіраць працоўны калектыў для абмеркавання важных падзей хоць кожны дзень. Гэта не прафсаюз і ня стачкам. Не трэба ніякіх узносаў, пашпартных дадзеных і рэгістрацыі. Сяброўства легальнае. А права працоўных калектываў на сходы замацаванае на заканадаўчым узроўні», — тлумачыць перавагі такіх аб’яднанняў Сяргей Дылеўскі.

Чытайце больш падрабязна аб суполках на телеграм-канале ЯДНАЙСЯ @supolka_by.

Яшчэ навіны

Падзяліцца